Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 27 14.04.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр'ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)" у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 красавіка 2020 г. № 27

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г.№ 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2.Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2008 г. № 32 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Дворцово-парковый комплекс в д. Святск Гродненского района Гродненской области».

3.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

14.04.2020 № 27

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Палацава-паркавы комплекс у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000212 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны абласным унітарным праектным прадпрыемствам «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Санаторый «Азёрны».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца згодна з дадаткам 1.

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца згодна з дадаткам 2.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчаны будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт (слой).

У склад тэрыторыі палацава-паркавага комплексу ўваходзяць: палац, два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад).

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 19,13 га.

8.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая праходзіць ад восі меліярацыйнага канала па тальвегу ўздоўж парку і саду да восі рова ад кропкі з каардынатамі 53°47'51.57'' 23°39'27.21'' да кропкі з каардынатамі 53°47'58.19'' 23°39'43.05'';

на паўночным усходзе – лінія, якая праходзіць па восі рова, які ідзе ўздоўж саду на паўночны ўсход, па праезду ўздоўж будынка кацельнай да перасячэння з праездам да водазабора, далей на паўднёвы ўсход да перасячэння з вуліцай у в. Свяцк, далей па вуліцы на паўднёвы захад да перасячэння з праходам да канала на ручаі Свяціца, на поўдзень па праходу да зрэзу вады паўночнага берага канала гістарычнай воднай сістэмы, далей на захад да краю пад’язной дарогі паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'58.19'' 23°39'43.05'', 53°47'55.50'' 23°39'46.75'', 53°47'56.39'' 23°39'48.68'', 53°47'52.99'' 23°39'52.83'', 53°47'48.08'' 23°39'50.66'' і 53°47'49.85'' 23°39'56.30'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая праходзіць ад канала гістарычнай воднай сістэмы на поўдзень і паўднёвы захад уздоўж пад’язной дарогі да перасячэння з пад’язной дарогай на поўдні, далей да перасячэння з меліярацыйным каналам і далей па восі канала, які ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга берага сажалкі на ручаі Мядзведзіца паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'49.85'' 23°39'56.30'', 53°47'42.56'' 23°39'47.80'', 53°47'41.06'' 23°39'45.37'', 53°47'39.98'' 23°39'43.17'', 53°47'37.10'', 23°39'42.41'' і 53°47'36.55'' 23°39'40.49'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая праходзіць па восі канала, які ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга берага сажалкі на ручаі Мядзведзіца, далей па зрэзу вады паўночна- ўсходняга берага сажалкі да меліярацыйнага канала паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'36.55'' 23°39'40.49'', 53°47'44.09'' 23°39'32.39'' і 53°47'51.57'' 23°39'27.21''.

9.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

11.Ахоўная зона ўключае тэрыторыю на захадзе і паўднёвым захадзе ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 10,07 га.

12.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая супадае з паўночна-заходняй мяжой гісторыка- культурнай каштоўнасці паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'51.57'' 23°39'27.21'', 53°47'44.09'' 23°39'32.39'', 53°47'36.55'' 23°39'40.49'';

на поўдні, захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па восі меліярацыйнага канала паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'36.55'' 23°39'40.49'', 53°47'39.99'' 23°39'22.92'' і 53°47'51.57'' 23°39'27.21''.

13.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне новых  будынкаў  і збудаванняў, акрамя ўзнаўлення страчанай гістарычнай  забудовы на падставе навуковага абгрунтавання і  ўзгаднення ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці;

змяненне гістарычнай планіровачнай структуры; пракладка новых транспартных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў (у тым ліку выкарыстанне не характэрных матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця дарог і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў);

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выканання таксацыі насаджэнняў, выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і не ў адпаведнасці з гісторыка-архіўнымі і бібліяграфічнымі матэрыяламі;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);

змяненне элементаў прыроднага ландшафту тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

15.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці мае чатыры рэжымы ўтрымання і складаецца з васьмі ўчасткаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 18,62 га.

16.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання ўключае тэрыторыю гаспадарчай зоны, якая з’яўляецца часткай палацава- паркавага комплексу, неабходнай для захавання функцыянальнага і кампазіцыйнага адзінства гісторыка-культурнай каштоўнасці. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання размешчаны жылая забудова, дзве руйнаваныя пабудовы сярэдзіны XIX ст.

17.Мяжой зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўдні, паўднёвым захадзе – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'49.85'' 23°39'56.30'', 53°47'48.08'' 23°39'50.66'', 53°47'52.99'' 23°39'52.83'' і 53°47'56.39'' 23°39'48.68'';

на паўночным захадзе, поўначы, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на ўсход ад праезду да будынка кацельні ўздоўж садовага ўчастка да броўкі першай у напрамку руху меліярацыйнай канавы, далей уздоўж меліярацыйнай канавы праз дарогу ў в. Свяцк, далей уздоўж ручая, які ўпадае ў сажалку, далей па паўночным і заходнім беразе сажалкі паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'56.39'' 23°39'48.68'', 53°48'01.76'' 23°39'52.77'' і 53°47'49.85'' 23°39'56.30''.

18.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

будаўніцтва новых дамоў і збудаванняў (пабудоў) вышынёй больш за два паверхі (вышэй за 12 м да вільчыку даху), зблакіраванных збудаванняў (пабудоў) больш чым з двух секцый, з плоскім дахам;

выкарыстанне не традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў (выкарыстанне кантрасных яркіх фарбаў, адносна навакольнай забудовы, пры выкананні работ на фасадах і дахах, выкарыстанне асфальтабетону пры ўладкаванні тратуараў і пешаходных дарожак, дваровых тэрыторый, правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў);

размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

19.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання ўключае тэрыторыю, на якой размешчаны аб’екты інжынернага забеспячэння гісторыка-культурнай каштоўнасці, і складаецца с трох участкаў.

20.Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'58.19'' 23°39'43.05'', 53°47'55.50'' 23°39'46.75'', 53°47'56.39'' 23°39'48.68'', 53°47'59.02'' 23°39'45.11'' і 53°47'58.19'' 23°39'43.05''.

21.Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка- культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°48'04.08'' 23°39'39.91'', 53°48'02.90'' 23°39'41.33'', 53°48'01.50'' 23°39'37.43'', 53°48'02.69'' 23°39'36.01'' і 53°48'04.08'' 23°39'39.91''.

22.Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка- культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'47.86'' 23°39'20.04'', 53°47'47.74'' 23°39'21.52'', 53°47'46.45'' 23°39'21.22'', 53°47'46.58'' 23°39'19.72'' і 53°47'47.86'' 23°39'20.04''.

23.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя звязаных з інжынерным забеспячэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці не вышэй за адзін паверх;

размяшчэнне аўтамабільных стаянак (парковак).

24.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяга рэжыму ўтрымання ўключае тэрыторыю перспектыўнай забудовы.

25.Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'42.56'' 23°39'47.80'', 53°47'41.06'' 23°39'45.37'', 53°47'39.12'' 23°39'52.57'' і 53°47'42.56'' 23°39'47.80''.

26.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў вышэй за адзін паверх (вышэй за 8 м да канька даху), з плоскім дахам і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў;

размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

27.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання ўключае тэрыторыю існуючай сядзібнай забудовы в. Крулеўшчына і в. Валавічоўцы і складаецца з трох участкаў.

28.Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка- культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'51.95'' 23°39'02.93'', 53°47'55.64'' 23°39'22.44'', 53°47'51.52'' 23°39'22.92'', 53°47'50.61'' 23°39'17.44'', 53°47'48.20'' 23°39'17.59'', 53°47'49.59'' 23°39'03.79'' і 53°47'51.95'' 23°39'02.93''.

29.Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка- культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'37.61'' 23°39'06.40'', 53°47'36.69'' 23°39'14.60'', 53°47'32.05'' 23°39'15.77'', 53°47'32.94'' 23°39'07.90'' і 53°47'37.61'' 23°39'06.40''.

30.Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка- культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'26.41'' 23°39'08.33'', 53°47'26.68'' 23°39'16.97'', 53°47'21.14'' 23°39'18.24'', 53°47'24.87'' 23°39'26.74'', 53°47'22.22'' 23°39'28.41'', 53°47'19.03'' 23°39'10.85'' і 53°47'26.41'' 23°39'08.33''.

31.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання забараняецца:

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за два паверхі, зблакіраваных збудаванняў (пабудоў) больш чым з двух секцый, з плоскім дахам;

рэканструкцыя існуючай забудовы, якая прыводзіць да павелічэння паверхавасці больш чым за два паверхі;

выкарыстанне не традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў;

размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

32.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з мэтай аховы гістарычнага ландшафту вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці, візуальна звязанага з ім. Зона аховы ландшафту акружае гісторыка-культурную каштоўнасць з усіх бакоў.

33.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 75,42 га.

34.Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'39.12'' 23°39'52.57'', 53°47'42.56'' 23°39'47.80'', далей – уздоўж праезду на паўночны- ўсход да павароту; далей – на поўдзень да кропкі з каардынатамі 53°47'41.53'' 23°40'00.08''; далей – уздоўж праезду паміж аўтамабільнымі дарогамі Н-6031 «Гродна – Зарачанка – Сапоцкін» і Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» да кропкі з каардынатамі 53°47'39.12'' 23°39'52.57''.

35.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);

змяненне характару ландшафту і рэльефу, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў, ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, якая не змяняе гістарычны ландшафт.

36.Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць уздоўж аўтамабільнай дарогі Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» на адлегласці 150 метраў ад яе (за выключэннем тэрыторый зон рэгулявання забудовы; кропкі каардынат: 53°47'21.14'' 23°39'18.24'', 53°47'26.68'' 23°39'16.97'', 53°47'26.41'' 23°39'08.33'', 53°47'32.94'' 23°39'07.90'', 53°47'32.05'' 23°39'15.77'', 53°47'36.69'' 23°39'14.60'', 53°47'37.61'' 23°39'06.40'', 53°47'49.59'' 23°39'03.79'');

на поўначы – умоўная лінія ўздоўж з’ездаў з аўтамабільнай дарогі Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» ў в. Крулёўшчына на адлегласці 150 метраў, перасячэнне з воссю заходняй меліярацыйнай канавы і далей на поўнач і на ўсход па заходняй і паўночнай меліярацыйным канавам (кропкі каардынат: 53°47'49.59'' 23°39'03.79'', 53°47'48.20'' 23°39'17.59'', 53°47'50.61'' 23°39'17.44'', 53°47'51.52'' 23°39'22.92'', 53°47'55.64'' 23°39'22.44'', 53°48'08.87'' 23°39'29.96'', 53°48'08.76'' 23°39'49.93'');

на ўсходзе – умоўная лінія ўздоўж усходняй аўтамабільнай дарогі Н-6031 «Гродна – Зарачанка – Сапоцкін» (кропкі з каардынатамі: 53°48'08.76'' 23°39'49.93'' і 53°47'38.86'' 23°40'16.24'');

на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць уздоўж праезду паміж аўтамабільнымі дарогамі Н-6031 «Гродна – Зарачанка – Сапоцкін» і Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» на адлегласці 100 метраў на поўдзень ад яго, далей па восі ручая, па паўночнай абочыне з’езду з аўтамабільнай дарогі Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» ў в. Валовічоўцы (кропкі з каардынатамі: 53°47'38.86'' 23°40'16.24'', 53°47'26.11'' 23°39'28.38'', 53°47'24.87'' 23°39'26.74'', 53°47'21.14'' 23°39'18.24'').

37.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту другога рэжыму ўтрымання забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

пракладка транспартных камунікацый; размяшчэнне аўтамабільных стаянак (парковак);

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);

змяненне характару ландшафту і рэльефу, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў, ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, якая не змяняе гістарычны ландшафт.

ГЛАВА 6

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

38.Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка- культурнай каштоўнасці.

39.На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці   


Другие НПА

Постановление Минздрав РБ №49 от 08.05.2020 О продлении (сокращении) сроков пребывания граждан в самоизоляции Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минторг РБ №32 от 20.04.2020 Об обеспечении доступности информации о деятельности субъектов естественных монополий Постановление Минфин РБ №17/1 от 15.04.2020 О признании утратившими силу постановлений Министерства финансов Республики Беларусь и Национальной академии наук Беларуси от 17 апреля 2014 г. № 22/4 и от 23 апреля 2018 г. № 23/11 Решение Минский горисполком №1430 от 07.05.2020 Об определении печатного средства массовой информации Решение Минский горисполком №1454 от 07.05.2020 Об изменении организации дорожного движения в городе Минске Решение Пинский райсовет №19-01 от 12.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143 Решение Ивановский райисполком №527 от 30.04.2020 Об ограничении времени продажи алкогольных напитков Решение Барановичский горсовет №109 от 08.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143 Решение Пружанский райисполком №797 от 12.05.2020 Об ограничении времени продажи алкогольных напитков